Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
08 кастрычніка 2019, 14:34

Эштан: вырашаць сусветныя праблемы можна толькі сумесна

8 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Новыя сусветныя праблемы, пагрозы і выклікі сучаснасці неабходна вырашаць не паасобку, а сумесна, у комплексным падыходзе. Аб гэтым заявіла былы вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі, кіраўнік праграмы "Глабальная Еўропа" ў міжнародным цэнтры імя В.Вільсана (Вашынгтон, ЗША) Кэтрын Эштан сёння на міжнароднай канферэнцыі "Еўрапейская бяспека: адысці ад краю бездані", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кэтрын Эштан звярнула ўвагу на адзін з аспектаў распаўсюджання сучасных канфліктаў: "Праблемы могуць наспець у адным месцы, але не застацца там, а распаўсюдзіцца ва ўсім свеце. І мы павінны думаць, як супрацоўнічаць, каб вырашыць гэтыя праблемы".

На яе думку, няма пытанняў, якія дзяржавы цяпер могуць вырашыць паасобку, ці гэта змяненне клімату, кібербяспека, развіццё гандлёвых адносін або прыцягненне інвестыцый. Абсалютна ўсе пытанні патрабуюць міжнароднага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі і групамі дзяржаў, лічыць Кэтрын Эштан.

Яна пераканана, што простага абмеркавання праблемы недастаткова. "Я поўнасцю згодна з Прэзідэнтам Лукашэнкам, што патрэбны рэальныя дзеянні. Умацаванне даверу паміж дзяржавамі, вядзенне перагавораў - неад'емныя элементы для дасягнення прагрэсу. Нельга адкідаць старыя інстытуты і дагаворы, мы павінны выкарыстоўваць іх у якасці асновы, эталона для пошуку новых спосабаў вырашэння існуючых праблем", - прадоўжыла спікер.

"Мы павінны навучыцца вырашаць праблему цалкам", - заявіла Кэтрын Эштан і заклікала шукаць новыя падыходы і распрацоўваць стратэгіі для вырашэння наспелых у свеце праблем.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі