Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 красавіка 2019, 09:21

ЕС заявіў аб прыхільнасці да хутчэйшага завяршэння перагавораў з Беларуссю па прыярытэтах партнёрства

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейскі саюз прыхільны да хутчэйшага завяршэння перагавораў з Беларуссю па прыярытэтах партнёрства. Гэта было адзначана ў час праведзенага ў Мінску пасяджэння каардынацыйнай групы Беларусь - ЕС, паведамілі БЕЛТА ў прадстаўніцтве Еўрасаюза ў Беларусі.

"Дэлегацыі абмеркавалі стан спраў адносна прыярытэтаў партнёрства ЕС і Беларусі, якія, калі будуць падпісаны, азнамянуюць новы этап узаемадзеяння паміж ЕС і Беларуссю і вызначаць будучае супрацоўніцтва на аснове агульных інтарэсаў. ЕС выказаў сваю прыхільнасць да хутчэйшага завяршэння перагавораў па прыярытэтах партнёрства ЕС - Беларусь", - расказалі ў прадстаўніцтве.

Таксама там адзначылі: "Еўрапейскі саюз зноў пацвердзіў тое значэнне, якое надае адносінам з Беларуссю, і сваю прыхільнасць да работы з Беларуссю для забеспячэння стабільнай, дэмакратычнай і працвітаючай будучыні на карысць яе народа".

Адна з сесій пасяджэння была прысвечана правам чалавека. "ЕС прыняў пад увагу пашырэнне супрацоўніцтва Беларусі ў рамках шматбаковых форумаў і прадаўжэнне двухбаковага дыялогу па правах чалавека і згадзіўся правесці наступны дыялог ЕС - Беларусь па правах чалавека 18 чэрвеня 2019 года ў Бруселі", - дадалі ў прадстаўніцтве.

У кантэксце 10-й гадавіны ініцыятывы "Усходняе партнёрства" абмяркоўвалася рэалізацыя 20 канкрэтных задач на перыяд да 2020 года і падрыхтоўка да юбілейных мерапрыемстваў.

Бакі вывучылі перспектывы пашырэння галіновага супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферах эканомікі і фінансаў, гандлю, лічбавай эканомікі, развіцця прыватнага сектара, мытні, транспарту, сельскай гаспадаркі, навакольнага асяроддзя, адукацыі і моладзі, працы, занятасці, сацыяльнай абароны, даследаванняў і інавацый. Удзельнікі дыскусіі таксама абмеркавалі супрацоўніцтва ў галіне статыстыкі, падкрэсліўшы яе важнасць у фарміраванні палітыкі, заснаванай на фактычных даных.

"У кантэксце далейшага развіцця кантактаў паміж людзьмі, маладзёжных і дзелавых абменаў ЕС і Беларусь віталі прагрэс у перагаворах па пагадненнях аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі і абмеркавалі пытанні рэалізацыі свайго партнёрства па мабільнасці", - інфармавалі ў прадстаўніцтве ЕС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі