Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
30 студзеня 2018, 13:28

ЕС імкнецца ўмацоўваць сувязі з Беларуссю - Хан

30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЕС імкнецца ўмацоўваць сувязі з Беларуссю. Аб гэтым сёння журналістам заявіў Еўракамісар па еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС Ёханес Хан, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ёханес Хан падкрэсліў, што "Еўрапейскі саюз імкнецца ўмацоўваць сувязі з Беларуссю". Пачаты ўжо шэраг галіновых дыялогаў у розных сферах.

Пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Ёханес Хан плануе абмеркаваць сёння ў беларускім урадзе. "Для нас важна абмеркаваць, як мы будзем прадаўжаць гэта супрацоўніцтва", - сказаў ён.

Еўракамісар адзначыў, што вітае меры, якія былі прыняты ў Беларусі па стварэнні больш камфортнага клімату для малога і сярэдняга бізнесу. "Гэта прыцягне інвестараў, новыя замежныя кампаніі ў Беларусь", - упэўнены Ёханес Хан.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі