Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 верасня 2018, 17:09

ЕС гатовы да перагавораў з Беларуссю аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі - Віктарын

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейскі Саюз гатовы да перагавораў з Беларуссю па пагадненнях аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі. Аб гэтым кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Андрэа Віктарын заявіла сёння журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Яшчэ не вядома дата (перагаворы павінны прайсці ў верасні ў Бруселі. - Заўвага БЕЛТА). Наколькі я ведаю, мы цяпер чакаем адказу ад Міністэрства замежных спраў. Але мы са свайго боку гатовы да гэтых перагавораў", - заявіла Андрэа Віктарын.

Перагаворы аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі афіцыйна пачаліся ў студзені 2014 года. Апошняя сустрэча прайшла ў чэрвені 2017 года ў Мінску. Калі пагадненні будуць заключаны, яны дадуць магчымасць спрасціць і патанніць працэдуры выдачы Еўрапейскім саюзам кароткатэрміновых віз беларускім грамадзянам, а таксама дазволяць Беларусі лепш забяспечваць рэадмісію сваіх грамадзян, якія не маюць права знаходзіцца на тэрыторыі ЕС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі