Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
09 снежня 2016, 10:50

Экспертная група пры ЦВК абмяркуе з Харстэдам магчымыя папраўкі ў выбарнае заканадаўства

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспертная група пры ЦВК 20 снежня абмяркуе са спецкаардынатарам місіі кароткатэрміновых наглядальнікаў АБСЕ на выбарах у Палату прадстаўнікоў, намеснікам старшыні ПА АБСЕ Кентам Харстэдам магчымыя папраўкі ў выбарчае заканадаўства Беларусі. Аб гэтым газеце "СБ. Беларусь сегодня" паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае БЕЛТА.

Экспертная група пры Цэнтрвыбаркаме ў бліжэйшы час адновіць работу. "Яе пасяджэнне 20 снежня адбудзецца ў Мінску пры ўдзеле спецкаардынатара місіі кароткатэрміновых наглядальнікаў АБСЕ на выбарах у Палату прадстаўнікоў, намесніка старшыні ПА АБСЕ Кента Харстэда", - праінфармавала Лідзія Ярмошына.

Галоўным чынам будуць абмяркоўвацца магчымыя папраўкі ў выбарчае заканадаўства Беларусі з улікам канчатковай справаздачы БДІПЧ АБСЕ па выбарах у парламент. Сумесна з Цэнтрвыбаркамам эксперты выпрацуюць падагульняючы дакумент, які накіруюць для разгляду Прэзідэнту. Пры станоўчым рашэнні адпаведны законапраект пазней унясуць у парламент.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі