Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
02 мая 2019, 10:41

Дзмітрый Мезенцаў назначаны паслом Расіі ў Беларусі

2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб назначэнні Дзмітрыя Мезенцава Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Дакумент апублікаваны на сайце кіраўніка расійскай дзяржавы, паведамляе БЕЛТА.

Другім указам Уладзімір Пуцін вызваліў Міхаіла Бабіча ад абавязкаў пасла Расіі ў Беларусі, а таксама ад пасады спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта Расіі па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Беларуссю.

Перад назначэннем на пасаду пасла Дзмітрый Мезенцаў быў членам Федэральнага сходу Расіі ад выканаўчай улады Сахалінскай вобласці. Да гэтага займаў пасаду генеральнага сакратара Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі