Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 чэрвеня 2018, 15:55

Дзясяты раўнд нефармальных міністэрскіх дыялогаў краін "Усходняга партнёрства" пройдзе ў Мінску

20 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дзясяты раўнд нефармальных міністэрскіх дыялогаў краін - удзельніц ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства" адбудзецца ў Мінску 21-22 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Мерапрыемства будзе ўключаць сустрэчы міністраў замежных спраў і міністраў па справах лічбавых тэхналогій Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны.

Беларускія дэлегацыі ўзначаляць міністр замежных спраў Уладзімір Макей і міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў.

З боку Еўрасаюза ў сустрэчы прымуць удзел еўрапейскі камісар па еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС Ёханес Хан, еўрапейскі камісар па лічбавай эканоміцы і лічбавым грамадстве Марыя Габрыэль і намеснік генеральнага сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Жан-Крыстоф Бельяр.

На мерапрыемстве плануецца абмеркаваць сітуацыю ў рэгіёне і перспектывы развіцця "Усходняга партнёрства" як ініцыятывы, арыентаванай на практычныя рэзультаты.

Сустрэча міністраў па справах лічбавых тэхналогій будзе прысвечана пытанням гарманізацыі лічбавых рынкаў ЕС і краін-партнёраў, кібербяспекі, развіцця шырокапалоснага інтэрнэту і збліжэння тарыфаў на мабільны роўмінг паміж краінамі-ўдзельніцамі.

Пасля завяршэння знешнепалітычнага і лічбавага сегментаў мерапрыемства адбудуцца прэс-канферэнцыі.

Акрамя пленарнай дыскусіі запланавана асобная сустрэча Уладзіміра Макея з Ёханесам Ханам, у ходзе якой бакі абмяркуюць шырокі спектр актуальных пытанняў узаемадзеяння Беларусі і ЕС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі