Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 верасня 2016, 16:31

Дзясятая сесія Палаты прадстаўнікоў пятага склікання адкрыецца 3 кастрычніка

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзясятая сесія Палаты прадстаўнікоў пятага склікання адкрыецца 3 кастрычніка. Размова аб гэтым ішла сёння на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў, якое адбылося пад старшынствам спікера Уладзіміра Андрэйчанкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе парламента.

У адпаведнасці з артыкулам 95 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Савет Палаты прадстаўнікоў прыняў рашэнне адкрыць дзясятую сесію пятага склікання 3 кастрычніка 2016 года. Члены савета згадзіліся з праектам парадку дня сесіі і вырашылі ўнесці яго на зацвярджэнне Палаты прадстаўнікоў. У праект уключана 18 пытанняў, у тым ліку адзін законапраект у першым чытанні, 6 - у другім. Плануецца ратыфікаваць 10 міжнародных дагавораў, а таксама прыняць да ведама адзін дэкрэт Прэзідэнта.

"Найбольш значныя законапраекты, якія трэба будзе разгледзець дэпутацкаму корпусу, накіраваны на ўдасканаленне дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, заканадаўства па пытаннях аховы здароўя, ветэрынарнай дзейнасці, тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі", - расказалі ў прэс-службе. Плануецца таксама прыняцце паправак у Паветраны кодэкс Беларусі і ратыфікацыя Канвенцыі аб правах інвалідаў.

Акрамя таго, на пасяджэнні савета былі зацверджаны справаздачы аб службовых камандзіроўках дэпутатаў за мяжу ў другім квартале бягучага года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі