Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 ліпеня 2017, 17:59

Дзяржсакратар ЗША павіншаваў Беларусь з Днём Незалежнасці

4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан павіншаваў Беларусь з Днём Незалежнасці. Тэкст віншавання размешчаны на старонцы пасольства ЗША ў Facebook.

"Ад імя амерыканскага народа віншую народ Беларусі з Днём Незалежнасці, - гаворыцца ў заяве Рэкса Тылерсана. - Злучаныя Штаты застаюцца прыхільнымі да работы з урадам і народам Беларусі па падтрыманні суверэнітэту і незалежнасці краіны, умацаванні дэмакратычных інстытутаў і забеспячэнні фундаментальных свабод, а таксама садзейнічанні росту эканомікі. З дапамогай дыпламатычнага і міжасобаснага ўзаемадзеяння Злучаныя Штаты і Беларусь прадоўжаць работу па пашырэнні ўзаемных інтарэсаў нашых дзвюх краін".

Дзяржсакратар ЗША пажадаў народу Беларусі, каб год быў мірным і працвітаючым.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі