Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 чэрвеня 2017, 11:23

Дзяржавы Балтыі з'яўляюцца важнымі знешнепалітычнымі партнёрамі Беларусі - Рыбакоў

22 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дзяржавы Балтыі з'яўляюцца важнымі знешнепалітычнымі партнёрамі Беларусі. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў 21 чэрвеня на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 25-годдзя дыпламатычных адносін Беларусі з Літвой, Латвіяй і Эстоніяй, якое адбылося ў літоўскай дыпламатычнай місіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Намеснік кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства звярнуў увагу на той факт, што патэнцыял гэтых сувязей далёка не вычарпаны і бакам трэба будзе сумесна працаваць над яго рэалізацыяй і пераадоленнем пэўных цяжкасцей у развіцці адносін. "25 гадоў дыпламатычных адносін - гэта наша агульнае свята. Чвэрць стагоддзя таму мы зрабілі крок, каб вызначыць наша супрацоўніцтва, - заўважыў Валянцін Рыбакоў. - За гэты перыяд мы выйшлі на высокі ўзровень узаемаадносін".

Намеснік міністра адзначыў, што ў Беларусі, Літвы, Латвіі і Эстоніі шмат агульнага. Ён выказаў упэўненасць, што адносіны паміж краінамі, заснаваныя на агульнай гісторыі, культуры і традыцыях, у будучым будуць толькі мацнець.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі