Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Дыпламатыя бізнесу павінна садзейнічаць наладжванню супрацоўніцтва ЕС і краін Еўразіі

Палітыка 19.10.2017 | 13:19

19 кастрычніка, Верона /Кар. БЕЛТА/. Дыпламатыя і ўплыў бізнесу павінны садзейнічаць наладжванню супрацоўніцтва паміж Еўрасаюзам і краінамі Еўразіі. Такі пункт гледжання выказаў сёння прэзідэнт асацыяцыі "Пазнаём Еўразію", старшыня савета дырэктараў Банка Інтэза Антоніа Фаліка ў час цырымоніі адкрыцця Х Еўразійскага эканамічнага форуму ў Вероне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба пераходзіць ад канфрантацыі да ўзаемадзеяння, і бізнес-колы могуць шмат што зрабіць для згладжвання супярэчнасцей і пошуку агульных інтарэсаў, адыходу ад эканамічных санкцый. Мы ўсе разумеем, што дзелавы свет павінен прытрымлівацца інтарэсаў сваіх краін ва ўласнай знешнеэканамічнай дзейнасці, паколькі ад гэтага залежаць многія паказчыкі росту ў дзяржавах, - заявіў Антоніа Фаліка. - За апошнія гады сусветная супольнасць сутыкнулася з моцным фінансава-эканамічным крызісам, усплёскам тэрарызму і войнаў, а таксама з "дзікім" развіццём рынку, вялікім іміграцыйным патокам. Са свайго боку, Італія паступова аднаўляецца ад крызісу, і цяперашняя сітуацыя пабуджае нас, ды і дзяржавы Еўрасаюза быць адкрытымі да краін Еўразіі, шукаць новыя элементы кіравання".

Антоніа Фаліка падкрэсліў, што цэнтральны лозунг Еўразійскага эканамічнага форуму ў Вероне - "Мастацтва навацый" - прымяняльны не толькі ў тэхналогіях і навуцы, але і ў вырашэнні пытанняў супрацоўніцтва і ўмацавання сувязей паміж краінамі.

"Веронскі форум з'яўляецца платформай для дыялогу і кааперацыі, мы спадзяёмся на эфектыўнае эканамічнае супрацоўніцтва ўсіх бакоў, якія прымаюць удзел у нашай шырокай міжнароднай дыскусіі", - дадаў ён.

Галоўная тэма Х Еўразійскага эканамічнага форуму ў Вероне - "Вялікая Еўразія як рухаючая сіла ў сучасным міжнародным геапалітычным і эканамічным кантэксце".

У час двухдзённага мерапрыемства запланавана правядзенне сесій, прысвечаных пытанням узаемадзеяння ЕС і ЕАЭС, праблемам энергетыкі, фінансаў, транспарту і інфраструктуры, міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, інфармацыйных і лічбавых тэхналогій.

Беларускае тэлеграфнае агенцтва выступае медыяпартнёрам веронскага форуму.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Дэкрэт "Аб развіцці прадпрымальніцтва" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 лістапада падпісаў дэкрэт №7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва", які з'яўляецца ключавым дакументам з пакета нарматыўных прававых актаў па паляпшэнні бізнес-клімату ў краіне.