Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 сакавіка 2017, 18:16

Другая сесія Палаты прадстаўнікоў шостага склікання адкрыецца 3 красавіка

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Другая сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання адкрыецца 3 красавіка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе парламента.

Традыцыйна вясенняя сесія пачынае работу 2 красавіка, аднак у бягучым годзе гэты дзень прыпадае на нядзелю, з-за чаго адкрыццё сесіі адбудзецца пазней.

У прэс-службе расказалі, што ў красавіку ў Палаце прадстаўнікоў чакаюць з візітамі некалькі замежных дэлегацый. Так, на 11-13 красавіка намечаны візіт парламенцкай дэлегацыі Польшчы на чале з сустаршынёй польска-беларускай парламенцкай групы Сейма гэтай краіны Адамам Андрушкевічам. 16-18 красавіка пройдзе афіцыйны візіт парламенцкай дэлегацыі Кітайскай Народнай Рэспублікі на чале са старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Дэцзянам. На 18-21 красавіка запланаваны афіцыйны візіт у Беларусь парламенцкай дэлегацыі Чэхіі на чале са старшынёй Палаты дэпутатаў Янам Гамачакам.

Са свайго боку кіраўніцтва Палаты прадстаўнікоў таксама зробіць некалькі візітаў за мяжу. Спікер Уладзімір Андрэйчанка 10-13 красавіка наведае Пакістан. Віцэ-спікер Баляслаў Пірштук 23-24 красавіка прыме ўдзел у пасяджэнні Бюро Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якое пройдзе ў Капенгагене (Данія).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі