Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 жніўня 2017, 10:49

Дэлегацыя парламента Польшчы наведае Беларусь 29-31 жніўня

28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкая дэлегацыя Польшчы на чале з віцэ-спікерам Сейма Рышардам Тарлецкім наведае Беларусь 29-31 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Праграмай візіту прадугледжаны сустрэчы польскай парламенцкай дэлегацыі з кіраўніцтвам Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Дэлегацыя таксама наведае Гродзенскую вобласць, дзе правядзе перагаворы ў СЭЗ "Гроднаінвест" і азнаёміцца з выдатнымі мясцінамі рэгіёна.

Акрамя таго, у прэс-службе нагадалі, што 26-31 жніўня Беларусь наведвае дэлегацыя Судана на чале са старшынёй Нацыянальнай асамблеі Ібрагімам Амерам. Мэта візіту - азнаямленне з эканамічным, прамысловым, сельскагаспадарчым, навуковым і адукацыйным патэнцыялам Беларусі. У складзе дэлегацыі - парламентарыі, кіраўніцтва міністэрстваў нафты і газу, фінансаў і эканамічнага планавання, цэнтральнага банка і прадстаўнікі дзелавых колаў Судана.

Запланаваны сустрэчы з кіраўніцтвам Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, шэрага міністэрстваў і канцэрнаў. Суданская дэлегацыя азнаёміцца з дасягненнямі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, правядзе перагаворы з кіраўніцтвам навукова-практычных цэнтраў па земляробстве і жывёлагадоўлі, наведае ААТ "МТЗ", ААТ "МАЗ" і ААТ "БелАЗ", а таксама шэраг культурных аб'ектаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі