Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 мая 2018, 17:55

Дасягнутыя з Беларуссю дамоўленасці абавязкова будуць рэалізаваны - намеснік старшыні КНР

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перспектывы развіцця беларуска-кітайскіх адносін абмяркоўваюцца на сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова з намеснікам старшыні КНР Ван Цішанем перад афіцыйнымі перагаворамі ва ўрадзе ў пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы многія пытанні паспелі ўжо абмеркаваць, але яшчэ ёсць аб чым пагаварыць. Разлічваем, што нашы перагаворы пройдуць у дружалюбнай і канструктыўнай атмасферы", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Ван Цішань выказаў упэўненасць, што сённяшнія перагаворы пройдуць плённа. Паводле яго слоў, дасягнутыя дамоўленасці абавязкова будуць рэалізаваны.

Намеснік старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі наведвае Беларусь з афіцыйным візітам 27-29 мая. Гэта першы замежны афіцыйны візіт Ван Цішаня на цяперашняй пасадзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі