Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 жніўня 2017, 10:42

Дапкюнас і Гутэрыш абмяняліся думкамі аб шляхах павышэння эфектыўнасці дзейнасці ААН

22 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку 21 жніўня адбылася сустрэча Генеральнага сакратара ААН Антоніа Гутэрыша з пастаянным прадстаўніком Беларусі пры ААН Андрэем Дапкюнасам у сувязі з завяршэннем ім дыпламатычнай місіі, паведамілі БЕЛТА ў МЗС.

Бакі абмяняліся думкамі аб шляхах павышэння эфектыўнасці дзейнасці ААН, у тым ліку ў кантэксце прапанаваных Антоніа Гутэрышам планаў рэформ арганізацыі ў галіне забеспячэння міру і бяспекі, садзейнічання ўстойліваму развіццю, а таксама рэфармавання сістэмы кіравання ААН.

Генеральны сакратар і кіраўнік беларускай місіі пры ААН сышліся на разуменні важнасці як паляпшэння штодзённага ўзаемадзеяння і сувязі паміж Сакратарыятам ААН і місіямі дзяржаў-членаў, так і стварэння пастаяннага механізма вырашэння праблем у такім узаемадзеянні, ідэю аб якім цяпер па ініцыятыве Беларусі разглядае Генеральная асамблея Арганізацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі