Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 верасня 2018, 12:45

Дапкюнас: аўтарытэт краіны фарміруецца ў тым ліку праз дзеянні суайчыннікаў за мяжой

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Супрацоўніцтва Беларусі з суайчыннікамі за мяжой - гэта не дзяжурны працэс. Аб гэтым намеснік міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас заявіў журналістам перад чацвёртым пасяджэннем Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Працэс (супрацоўніцтва Беларусі з суайчыннікамі, якія пражываюць за мяжой. - Заўвага БЕЛТА) прадаўжаецца. І працэс гэты не дзяжурны, не дэкаратыўны", - падкрэсліў Андрэй Дапкюнас. Ён адзначыў, што ў Беларусі ёсць разуменне таго, што вобраз краіны, яе аўтарытэт фарміруецца не толькі намаганнямі дзяржаўных устаноў, але і праз дзеянні простых людзей: грамадзян Беларусі і тых, хто апынуўся за яе межамі.

"Шчасце, дабрабыт маюць прыземлены, празаічны, дакладней, эканамічны фундамент: экспарт, пашырэнне дзелавых магчымасцей краіны", - сказаў намеснік міністра. Пры гэтым не кожны член савета - прадстаўнік бізнес-супольнасці. І таму не заўсёды прама, а часта ўскосна - добразычлівым словам, пазітыўным водгукам аб краіне - можа паўплываць на эканамічныя рашэнні ў іншых дзяржавах.

Выступаючы на пасяджэнні, Андрэй Дапкюнас адзначыў, што ў гэтым годзе склад кансультатыўнага савета быў абноўлены, і выказаў надзею, што ён прыўнясе ў работу новыя ідэі і прапановы. Ён выказаў удзячнасць суайчыннікам, якія, хоць і не жывуць у Беларусі, але ўсё роўна не забываюць пра родную краіну і дапамагаюць ёй. "Радзіма сваіх сыноў і дачок памятае. Мы ведаем вас, мы ганарымся вамі", - падкрэсліў намеснік міністра.

У парадку дня пасяджэння кансультатыўнага савета - падвядзенне вынікаў работы за год, а таксама абмеркаванне пытанняў, якія датычацца магчымасцей для суайчыннікаў атрымліваць адукацыю ў Беларусі. У чацвёртым пасяджэнні Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа прымаюць удзел члены савета з 18 краін, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных устаноў Беларусі, грамадскіх аб'яднанняў.

Кансультатыўны савет па справах беларусаў замежжа быў заснаваны ў 2015 годзе ў адпаведнасці з законам "Аб беларусах замежжа". Згодна з гэтым дакументам на Міністэрства замежных спраў ускладзены функцыі каардынатара развіцця супрацоўніцтва з беларускай дыяспарай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі