Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 студзеня 2018, 14:15

Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы можа быць актуалізаваны - Мясніковіч

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы можа быць актуалізаваны. Аб гэтым заявіў сёння журналістам старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Парламенцкае вымярэнне адыгрывае асаблівую ролю ва ўніфікацыі і гарманізацыі заканадаўства дзвюх дзяржаў, асабліва ў частцы прыняцця новых нарматыўных прававых актаў, адзначыў Міхаіл Мясніковіч. На яго думку, па-новаму павінны загучаць пытанні стварэння аднолькавых умоў для суб'ектаў гаспадарання, забеспячэння роўных правоў грамадзян. "Лічу, мы выйдзем на вельмі сур'ёзныя і цікавыя прапановы, якія могуць быць разгледжаны як нейкія дапаўненні і змяненні ў дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы", - праінфармаваў спікер.

"За гэтым стаіць вельмі вялікая напружаная работа, паколькі ідэі трэба не толькі пакласці на паперу, але і ўзгадніць з партнёрамі па Саюзнай дзяржаве - са структурамі Расіі", - дадаў ён.

Парламентарыі разлічваюць на актыўны ўдзел у гэтых працэсах Пастаяннага камітэта СД. На думку Міхаіла Мясніковіча, было б мэтазгодна прыцягнуць і ЕЭК.

Сёння ў Савеце Рэспублікі пад кіраўніцтвам Міхаіла Мясніковіча прайшло пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Ён адбудзецца ў Магілёўскай вобласці ў верасні.

Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі арганізуецца ў мэтах садзейнічання пашырэнню прамых кантактаў паміж краінамі, у тым ліку па лініі заканадаўчай і выканаўчай галін улады, дзелавых колаў, а таксама выпрацоўкі рэкамендацый па ўдасканаленні нарматыўнай прававой базы для паскоранага развіцця эканомік дзвюх дзяржаў. Мерапрыемства праводзіцца пад эгідай Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі