Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
07 снежня 2017, 16:32

Чарговая сустрэча каардынацыйнай групы Беларусь-ЕС плануецца на снежань

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговая сустрэча каардынацыйнай групы Беларусь-ЕС плануецца на снежань бягучага года. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Даты і кола пытанняў для абмеркавання на чарговай, чацвёртай сустрэчы каардынацыйнай групы Беларусь-ЕС цяпер узгадняюцца. З вельмі вялікай верагоднасцю гэта будзе снежань", - паведаміў Дзмітрый Мірончык.

У парадку дня сустрэчы - развіццё палітычнага дыялогу Беларусі і Еўрапейскага саюза, умацаванне галіновага супрацоўніцтва.

Зыходзячы з практыкі папярэдніх мерапрыемстваў, работай беларускай часткі групы кіруе намеснік міністра замежных спраў, у яе таксама ўваходзяць прадстаўнікі шэрага іншых органаў дзяржкіравання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі