Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Бюджэт выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання складзе каля $10,5 млн

Палітыка 14.11.2017 | 13:48

14 лістапада, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Бюджэт выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання, якія адбудуцца ў Беларусі ў лютым 2018 года, складзе каля $10,5 млн. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Бюджэт выбараў складае практычна тую ж суму, якая была патрачана ў 2014 годзе, - у валютным эквіваленце гэта каля $10,5 млн. Калі гаварыць аб беларускай валюце, гэта дзесьці Br21,2 млн", - расказала Лідзія Ярмошына.

Паводле яе слоў, кіраўнік дзяржавы даручыў зменшыць расходы на арганізацыю ўчасткаў для галасавання. "Гэта ўсё павінна ажыццяўляцца за кошт сродкаў тых арганізацый, якія размяшчаюць у сябе ўчастковыя камісіі. Гэта наша звычайная практыка. Так і будзе", - запэўніла старшыня ЦВК.

Пры гэтым Лідзія Ярмошына заўважыла, што затраты на матэрыяльна-тэхнічную частку не перавышаюць 17 працэнтаў ад усяго каштарыса. "Усё астатняе - гэта расходы на заработную плату. Мы прывязваем яе памер да сярэдняй заработнай платы па краіне", - растлумачыла яна.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Сельская гаспадарка Беларусі На пачатак 2017 года ў Беларусі налічвалася 8 428,7 тыс. га сельскагаспадарчых зямель, што складае каля 40% ад усіх тэрыторый рэспублікі і супастаўна з плошчай Аўстрыі.