Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 студзеня 2018, 12:01

Бязвізавы рэжым паміж Беларуссю і Ганконгам пачне працаваць з 13 лютага

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пагадненне паміж урадам Беларусі і ўрадам спецыяльнага адміністрацыйнага раёна КНР Ганконгам аб адмене візавага рэжыму ўступае ў сілу 13 лютага. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У адпаведнасці з дакументам, грамадзяне Беларусі і грамадзяне Кітая, якія пражываюць у Ганконгу, атрымаюць права ўязджаць, выязджаць, знаходзіцца і праязджаць транзітам без віз на працягу 14 дзён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі