Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Бяспека грамадзянскага насельніцтва ў зоне канфлікту на ўсходзе Украіны прыярытэтна для ТКГ - Сайдзік

Палітыка 05.12.2017 | 19:22
Марцін Сайдзік. Фота з архіва
Марцін Сайдзік. Фота з архіва

5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанні бяспекі грамадзянскага насельніцтва ў зоне канфлікту на ўсходзе Украіны застаюцца прыярытэтнымі для трохбаковай кантактнай групы (ТКГ), паведаміў сёння журналістам спецпрадстаўнік АБСЕ ў ТКГ Марцін Сайдзік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў дыпламат, паводле даных Спецыяльнай маніторынгавай місіі (СММ) АБСЕ, апошнім часам колькасць парушэнняў рэжыму спынення агню на ўсходзе Украіны застаецца на высокім узроўні. "Таму сёння, як і на мінулым пасяджэнні, пытанні бяспекі грамадзянскага насельніцтва ў зоне канфлікту і захавання рэжыму спынення агню зноў былі аднымі з самых прыярытэтных для ТКГ і яе рабочай групы", - праінфармаваў Марцін Сайдзік. Паводле яго слоў, удзельнікі перагавораў зноў падкрэслілі неабходнасць няўхільнага захавання рэжыму спынення агню, што асабліва важна ў непасрэднай блізкасці ад ключавых аб'ектаў грамадзянскай інфраструктуры.

На пасяджэнні рабочай групы па бяспецы былі пацверджаны гарантыі бяспекі ў час правядзення рамонтных работ драўляных канструкцый падыходу да моста ў пункце пропуску Станіцы Луганскай 9 і 10 снежня. Для забеспячэння зручнасці і хуткасці рамонтных работ пункт пропуску ў Станіцы Луганскай у гэтыя дні будзе закрыты, расказаў спецпрадстаўнік АБСЕ. З мэтай забеспячэння бяспекі насельніцтва рабочая група адзначыла праведзеную работу па ачышчэнні ад расліннасці і па размініраванні ва ўсіх пунктах пропуску, уключаючы Залатое. Было адзначана, што гэтыя работы будуць завершаны да 20 снежня. Акрамя таго, рабочая група абмеркавала пытанні, звязаныя з развядзеннем сіл і сродкаў і адводам цяжкага ўзбраення.

У цэнтры ўвагі гуманітарнай падгрупы была тэматыка абмену ўтрымліваемымі асобамі. "Сёння рабочая група абмеркавала некаторыя тэхнічныя пытанні. Бакі яшчэ не вызначылі дату абмену, аднак абавязаліся ажыццявіць яго да навагодніх і калядных свят", - сказаў Марцін Сайдзік.

Эканамічная рабочая група прадоўжыла абмеркаванне пытанняў пагашэння запазычанасці за пастаўленую ваду і заключэння кантрактаў на будучыя пастаўкі вады ў сістэме "Карбаніт", а таксама забеспячэння функцыянавання кампаніі "Вада Данбаса". Паводле слоў Марціна Сайдзіка, падгрупа таксама рушыла наперад у распрацоўцы магчымых працэдур для пагашэння запазычанасці былым супрацоўнікам Украінскай чыгункі ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей.

Палітычная падгрупа прадоўжыла абмеркаванне пытанняў, звязаных з вызначэннем мадальнасцей так званай формулы Штайнмаера і яе будучай імплементацыі.

Наступнае пасяджэнне ТКГ, апошняе ў 2017 годзе, адбудзецца 20 снежня.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як прайсці тэхагляд Дзяржтэхагляд транспартных сродкаў (ТС) праводзіцца незалежна ад месца іх дзяржаўнай рэгістрацыі. На дыягнастычную станцыю аўтамабіль прадстаўляецца ў чыстым выглядзе.