Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 сакавіка 2017, 12:02

Бельгія разлічвае на актывізацыю кантактаў з Беларуссю на міжнароднай арэне

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бельгія разлічвае на актывізацыю двухбаковых кантактаў з Беларуссю на міжнароднай арэне. Аб гэтым на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў намеснік прэм'ер-міністра - міністр замежных і еўрапейскіх спраў Бельгіі Дзідзье Рэйндэрс, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы віталі б актывізацыю двухбаковых кантактаў на міжнароднай арэне. У прыватнасці, былі б вельмі ўдзячныя беларускаму боку за падтрымку кандыдатуры Бельгіі на пасадзе непастаяннага члена Савета бяспекі ААН на перыяд 2019-2020 гадоў", - сказаў Дзідзье Рэйндэрс.

Ён таксама заўважыў, што дзякуючы пазітыўным працэсам і рэформам, якія былі праведзены ў рэспубліцы, удалося істотна рушыць наперад у пашырэнні супрацоўніцтва па лініі Беларусь-ЕС. Дзідзье Рэйндэрс выказаў надзею, што такое ўзаемадзеянне будзе толькі нарастаць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі