Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 кастрычніка 2017, 18:11

Беларускія сенатары ратыфікавалі пакет міжнародных пагадненняў

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія сенатары ратыфікавалі сёння пакет міжнародных пагадненняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Члены Савета Рэспублікі адобрылі дзесяць міжнародных пагадненняў. У іх ліку дагаворы з Егіптам аб выдачы, аб узаемнай прававой дапамозе па грамадзянскіх і эканамічных справах. Ратыфікаваны таксама дадатковы пратакол да Канвенцыі супраць прымянення допінгу, міжурадавае пагадненне з Грузіяй аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый, дагавор аб дружалюбных адносінах і супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Суданам.

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рахманаў у гутарцы з журналістамі звярнуў увагу на шырокі спектр ратыфікацый. "Гэта сведчыць аб актыўнай пазіцыі Беларусі на міжнароднай арэне, - адзначыў ён. - У гэтым комплексе законапраектаў праглядаецца адзіная стратэгія, якая звязана з умацаваннем пазіцый Беларусі на міжнароднай арэне ў палітычным плане, пашырэнне эканамічнага супрацоўніцтва, абаронай правоў нашых грамадзян за мяжой".

Акрамя таго, Савет Рэспублікі адобрыў сёння папраўкі ў закон аб ветэранах. Нормамі дакумента замацоўваецца такая катэгорыя, як ветэраны органаў фінансавых расследаванняў КДК. На іх распаўсюджваюцца адпаведныя льготы, правы і гарантыі. Прыняты да ведама два дэкрэты, у тым ліку нумар 6, згодна з якім дазволена ствараць тэрытарыяльныя прафесійныя саюзы ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі