Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 снежня 2017, 12:03

Беларускія дэпутаты прынялі ў першым чытанні папраўкі ў закон аб прыватызацыі

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія дэпутаты сёння на пасяджэнні прынялі ў першым чытанні папраўкі ў закон "Аб прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці і пераўтварэнні дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Карыстаючыся правам заканадаўчай ініцыятывы, дакумент унеслі ў парламент дэпутаты Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Леанід Брыч і Сяргей Зямчонак.

Паводле слоў Леаніда Брыча, які прадставіў дакумент у Авальнай зале, законапраект прадугледжвае ўдасканаленне карпаратыўнага кіравання ў арганізацыях з дзяржаўным удзелам, стварэнне дадатковага механізма абароны права ўласнасці для інвестараў у працэсе прыватызацыі, стымуляванне прыцягнення інвестыцый у эканоміку краіны. Пры гэтым асноўная навацыя паправак заключаецца ў змяншэнні тэрміну іскавай даўнасці па прыватызацыйных здзелках у Беларусі з дзесяці да трох гадоў.

Акрамя таго, з дзеючага заканадаўства выключаецца парадак зацвярджэння адпаведных планаў па прыватызацыі аб'ектаў і пераўтварэння дзяржпрадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы. Гэта звязана з тым, што раней урад прыняў рашэнне аб скасаванні трохгадовага плана прыватызацыі. Такім чынам, цяпер у Беларусі планы па прыватызацыі ўжо не зацвярджаюцца.

Праект закона таксама прапануе ўрэгуляваць пытанне павышэння эфектыўнасці кіравання акцыянерным таварыствам, створаным у працэсе пераўтварэння, акцыі якога належаць Беларусі і адміністрацыйна-тэрытарыяльным адзінкам. Для гэтай мэты закон аб прыватызацыі дапаўняецца палажэннямі, якія вызначаюць статус органаў ААТ, створаных у працэсе пераўтварэння дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі