Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
31 жніўня 2017, 11:32

Беларускія дэпутаты прымуць удзел у Парламенцкай канферэнцыі Балтыйскага мора і генеральнай асамблеі МПА АСЕАН

31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў плануюць прыняць удзел у 26-й Парламенцкай канферэнцыі Балтыйскага мора і ў 38-й Генеральнай асамблеі МПА АСЕАН, паведамілі БЕЛТА ў парламенце.

Дэпутаты будуць знаходзіцца ў Гамбургу (Германія), дзе пройдзе Парламенцкая канферэнцыя Балтыйскага мора, 2-5 верасня. Удзел у генеральнай асамблеі МПА АСЕАН прадугледжваецца 14-20 верасня, мерапрыемствы пройдуць у Маніле (Філіпіны).

Плануецца таксама, што з 14 па 17 верасня ў Беларусі будзе знаходзіцца з візітам дэлегацыя Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў на чале з намеснікам старшыні камісіі па заканадаўчых пытаннях Сюй Аньбяа. На 21-23 верасня намечаны візіт у Беларусь парламенцкай дэлегацыі Бельгіі на чале з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Федэральнага парламента, кіраўніком секцыі па сувязях з Беларуссю ў рамках бельгійскай групы ў Міжпарламенцкім саюзе Ёлін Ван Камп.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі