Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 снежня 2017, 16:55

Беларускія дэпутаты 14 снежня разгледзяць у першым чытанні законапраект аб прыватызацыі дзяржмаёмасці

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія дэпутаты на пасяджэнні 14 снежня разгледзяць у першым чытанні законапраект "Аб прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці і пераўтварэнні дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

У другім чытанні плануецца разгледзець шэраг законапраектаў. У іх ліку папраўкі ў закон аб процідзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі, у Крымінальна-працэсуальны кодэкс, у закон аб пенсійным забеспячэнні. Акрамя таго, да другога чытання падрыхтаваны законапраект аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у закон аб назвах геаграфічных аб'ектаў, папраўкі ў некаторыя законы па пытаннях дзяржрэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй.

Пералікам пытанняў прадугледжана таксама ратыфікацыя міжнароднага дагавора - канвенцыі аб міжнародным парадку спагнання аліментаў на дзяцей і іншых форм утрымання сям'і.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі