Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 мая 2018, 09:41

Беларуска-расійскі палітычны дыялог развіваецца паступальна і паслядоўна - Макей

29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-расійскі палітычны дыялог развіваецца паступальна і паслядоўна. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў сёння на перагаворах з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым у пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наш палітычны дыялог развіваецца паступальна і паслядоўна", - сказаў Уладзімір Макей. Ён адзначыў, што бакі рэгулярна праводзяць сумесныя мерапрыемствы на розных узроўнях, развіваецца дагаворна-прававая база паміж краінамі. Сёння, напрыклад, падпісваецца міжурадавае пагадненне аб некаторых пытаннях, звязаных з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на міжнародныя спартыўныя мерапрыемствы.

Паводле слоў міністра, пашыраецца ўзаемадзеянне паміж Беларуссю і Расіяй і ў гандлёва-эканамічнай сферы.

У сваю чаргу Сяргей Лаўроў звярнуў увагу, што рэгулярныя перагаворы даюць магчымасць краінам вельмі выразна ўтрымліваць тэмп у развіцці адносін і намячаць канкрэтныя крокі па рэалізацыі ўзгодненай палітыкі ў розных сферах. Ён нагадаў, што бакі рыхтуюцца да правядзення пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. У час яго плануецца падпісаць дакумент аб прыярытэтных напрамках і першачарговых задачах далейшага развіцця інтэграцыйнага аб'яднання на бліжэйшыя чатыры гады. "Гэта надасць новыя якасці нашым адносінам", - падкрэсліў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Расіі.

Не менш важнай падзеяй, дадаў ён, стане чарговы Форум рэгіёнаў, які пройдзе восенню ў Магілёве. Ён падкрэслівае шматпланавасць адносін і стратэгічнага партнёрства паміж дзяржавамі, сказаў Сяргей Лаўроў.

Дыпламаты ў час перагавораў абмеркавалі стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін, узаемадзеянне на міжнародных пляцоўках, у тым ліку ў ААН, АБСЕ і ШАС. Асаблівая ўвага была ўдзелена сітуацыі ў рэгіёне і свеце ў цэлым.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі