Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 мая 2018, 11:01

Беларуска-кітайскія праекты знаходзяцца на вастрыі навукова-тэхнічнага прагрэсу - Мясніковіч

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Кітай знаходзяцца на вастрыі навукова-тэхнічнага прагрэсу ў рэалізацыі сумесных праектаў. Аб гэтым сёння заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з дыпламатамі, якія ў розныя гады былі надзвычайнымі і паўнамоцнымі пасламі Кітая ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларуска-кітайскае супрацоўніцтва вельмі шматпланавае і не зводзіцца толькі да гандлёва-эканамічных адносін, адзначыў Міхаіл Мясніковіч. Так, актыўна рэалізуюцца інвестыцыйныя праекты, інавацыйныя праграмы. "Мы на вастрыі навукова-тэхнічнага прагрэсу ў нашых сумесных праектах", - падкрэсліў ён.

У Хунбінь, У Сяоцю, Міхаіл Мясніковіч, Цуй Цымін, Лу Гуйчэн'

Актыўна развіваецца і гуманітарнае супрацоўніцтва, дзякуючы якому беларускі і кітайскі народы больш даведваюцца адзін аб адным. "У беларусаў непадроблены інтарэс да пытанняў нашага супрацоўніцтва. Мы вельмі рады поспехам Вялікага Кітая", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Старшыня Савета Рэспублікі звярнуў увагу, што трывалым фундаментам супрацоўніцтва служаць шчырыя дружалюбныя адносіны лідараў дзвюх краін.

Вітаючы кітайскіх дыпламатаў, Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што яны вельмі шмат зрабілі для ўмацавання і развіцця двухбаковага супрацоўніцтва. На рахунку кожнага з іх канкрэтныя праекты і ініцыятывы, якія ўмацоўваюць дружбу і ўсебаковае стратэгічнае партнёрства. Дзякуючы іх падтрымцы паспяхова развіваюцца міжпарламенцкія і міжурадавыя адносіны, узаемадзеянне на ўзроўні міністэрстваў і ведамстваў. Закранаючы, у прыватнасці, створаныя ў парламентах дзвюх краін групы дружбы, старшыня Савета Рэспублікі сказаў, што ў іх сканцэнтраваны велізарны патэнцыял для таго, каб забяспечваць нарматыўна-прававое і парламенцкае суправаджэнне праектаў, якія ініцыіруюць кіраўнікі дзяржаў і ў якіх зацікаўлена бізнес-супольнасць.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін у сваю чаргу падкрэсліў, што дыпламаты, якія прыбылі на сустрэчу, спецыяльна прыляцелі для гэтага з Пекіна. Усе яны былі і застаюцца добрымі сябрамі Беларусі.-0-

Фота Генадзя Жынкова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі