Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
02 кастрычніка 2018, 18:15

Беларуска-карэйскія сувязі ў апошнія гады атрымалі найбольш актыўнае развіццё - Кім Ёнг Хо

2 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларуска-карэйскія сувязі ў апошнія гады атрымалі найбольш актыўнае развіццё. Такі пункт гледжання выказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Карэя ў Беларусі Кім Ёнг Хо, выступаючы на мерапрыемстве ў Доме дружбы з нагоды нацыянальнага свята гэтай краіны - Дня заснавання дзяржавы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дыпламат засяродзіў увагу на важнасці абмену візітамі, якія таксама сталі больш актыўнымі па ўсіх напрамках, у тым ліку эканамічным, навуковым, парламенцкім. Ён лічыць важным праведзены ў верасні візіт у Рэспубліку Карэя беларускай дэлегацыі на чале з намеснікам міністра замежных спраў Андрэем Дапкюнасам. У прыватнасці, паспяхова прайшло пасяджэнне круглага стала, у час якога карэйскім бізнесменам быў прадстаўлены эканамічны і інвестыцыйны патэнцыял Беларусі. Акрамя таго, як падкрэсліў пасол, на перагаворах у Сеуле былі дасягнуты вельмі важныя дамоўленасці па лініі далейшага развіцця палітычнага дыялогу, у тым ліку шляхам абмену візітамі высокага ўзроўню, была выказана ўзаемная зацікаўленасць у пашырэнні супрацоўніцтва ў сферах эканомікі, навукі, высокіх тэхналогій.

Кім Ёнг Хо таксама закрануў тэму ўзаемадзеяння дзвюх дзяржаў у галіне культуры і расказаў аб шматлікіх мерапрыемствах і прэзентацыях, якія праводзіць пасольства Рэспублікі Карэя ў Мінску і якія выклікаюць вялікую цікавасць у мясцовай публікі. Асабліва шырока карэйская культура была прадстаўлена жыхарам і гасцям сталіцы на мерапрыемстве ля Мінскай ратушы. На думку дыпламата, такія святы дапамагаюць лепш даведацца аб нацыянальных асаблівасцях, аб традыцыях краіны.

На сустрэчы ў Доме дружбы выступілі прадстаўнікі Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі, Нацыянальнага сходу, таварыства дружбы "Беларусь - Карэя". На мерапрыемстве былі паказаны відэасюжэты, якія расказваюць пра Рэспубліку Карэя, а таксама гучала класічная музыка, творы былі выкананы артыстамі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета і выкладчыкамі Мінскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў нумар 10 імя Я.А.Глебава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі