Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 студзеня 2018, 12:19

Беларусі і Польшчы патрэбна больш сумесных інавацыйных інвестпраектаў - Мясніковіч

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі і Польшчы патрэбна больш сумесных інавацыйных інвестпраектаў. Аб гэтым сёння заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Польшчы ў Беларусі Конрадам Паўлікам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Конрад Паўлік завяршае сваю дыпламатычную місію ў Беларусі. За гэты час, як адзначыў Міхаіл Мясніковіч, "істотна ўмацаваўся давер паміж нашымі краінамі, стала больш канструктывізму". Беларусь і Польшча рушылі наперад і ў гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, абмяркоўваюцца праекты прамысловай кааперацыі. Спікер у час сустрэчы падкрэсліў, што дзвюм краінам патрэбна больш сумесных інвестыцыйных інавацыйных праектаў.

Паводле яго слоў, неабходна працягваць таксама актыўны парламенцкі дыялог. Старшыня Савета Рэспублікі нагадаў аб візіце ў Беларусь у канцы 2016 года маршалка сената Польшчы Станіслава Карчэўскага. Міхаіл Мясніковіч назваў яго прыезд знакавым. Па выніках перагавораў быў дасягнуты шэраг канкрэтных дамоўленасцей, якія цяпер рэалізуюцца.

Старшыня Савета Рэспублікі лічыць, што Беларусь і Польшча могуць выбудаваць яшчэ больш цесныя і эфектыўныя адносіны. "Канструктыўны задзел, зроблены на даверы і ўзаемнай павазе, усяляе ўпэўненасць у тым, што ў нас сапраўды добрыя перспектывы", - перакананы ён.

У час сустрэчы закранаўся шэраг іншых пытанняў, якія датычацца ў тым ліку супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы.

Польскі пасол у размове з журналістамі адзначыў, што два гады яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі сталі вельмі плённымі. Ён выказаў надзею, што дасягнутае стане добрым фундаментам для развіцця адносін. У якасці перспектыўных напрамкаў пасол назваў інвестыцыйнае супрацоўніцтва, рэгіянальнае развіццё, прадпрымальніцтва, тэхналогіі, сацыяльную палітыку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі