Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 ліпеня 2018, 16:54

Беларусь зацікаўлена ў шырокім вывучэнні міжнароднага вопыту дасягнення МУР

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў шырокім вывучэнні міжнароднага вопыту дасягнення Мэт устойлівага развіцця. Аб гэтым сёння ішла размова на рабочай сустрэчы намесніка старшыні Савета Рэспублікі, нацыянальнага каардынатара па дасягненні МУР Мар'яны Шчоткінай з кіраўнікамі замежных устаноў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мар'яна Шчоткіна заклікала паслоў садзейнічаць руху наперад Беларусі ў дасягненні МУР і дапамагаць айчынным экспертам устанаўліваць кантакты з партнёрамі ў іншых краінах, наладжваць з імі ўзаемадзеянне. Нацыянальны каардынатар нагадала, што Беларусь стала ініцыятарам па стварэнні партнёрскай сеткі каардынатараў па МУР і ўжо зрабіла пэўныя крокі ў гэтым напрамку. Так, беларускі бок накіраваў у ААН і ЕЭК ААН спісы экспертаў, якія курыруюць МУР у 40 краінах.

Удзел у сустрэчы прынялі кіраўнікі рабочых груп па супрацоўніцтве з парламентамі замежных дзяржаў ад Савета Рэспублікі. Як падкрэсліла Мар'яна Шчоткіна, парламентарыі таксама зацікаўлены ў садзейнічанні беларускіх дыпламатаў. "Нам неабходны веды і інфармацыя, якімі валодаюць паслы, перш за ўсё ў частцы заканадаўства, - сказала яна. - Мы гэта лакалізуем, нацыяналізуем і зробім так, каб гэта працавала на вырашэнне задач, якія стаяць перад намі".

Намеснік міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас адзначыў, што знешнепалітычнае ведамства і Нацыянальны сход наладзілі цеснае ўзаемадзеянне па розных напрамках. Ён рэкамендаваў паслам шырэй задзейнічаць у сваёй дзейнасці патэнцыял парламентарыяў, у тым ліку экспертны.

Парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года дзяржавы - члены ААН прынялі 25 верасня 2015 года. Ён уключае спіс з 17 мэт, накіраваных на ліквідацыю беднасці, барацьбу з няроўнасцю і несправядлівасцю, а таксама на вырашэнне праблем, звязаных са змяненнем клімату. Беларусь ужо зрабіла шэраг важных крокаў для дасягнення МУР. Урадам адобрана Нацыянальная стратэгія ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця на перыяд да 2030 года. Кіраўніком дзяржавы назначаны нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР - намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар'яна Шчоткіна. Выбудавана Нацыянальная архітэктура па дасягненні Мэт устойлівага развіцця. У яе складзе Савет па ўстойлівым развіцці, парламенцкая група па МУР, а таксама партнёрская група ўстойлівага развіцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі