Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 студзеня 2018, 12:48

Беларусь зацікаўлена супрацоўнічаць з Рэспублікай Карэяй у сферах ІТ і лічбавай эканомікі - Пірштук

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена супрацоўнічаць з Рэспублікай Карэяй у сферах ІТ і лічбавай эканомікі, заявіў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук сёння на сустрэчы з парламенцкай дэлегацыяй Рэспублікі Карэя на чале з намеснікам старшыні камісіі Нацыянальнай Асамблеі (аднапалатнага парламента) па наземнай інфраструктуры і транспарце, кіраўніком групы дружбы з Беларуссю Лі Вон Укам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Віцэ-спікер, у прыватнасці, высока ацаніў арганізацыю ў Сеуле штогадовай нарады спікераў, на якой збіраюцца прадстаўнікі розных краін для абмеркавання актуальных для сусветнай супольнасці пытанняў. Баляслаў Пірштук выказаў меркаванне, што на бліжэйшай нарадзе яе ўдзельнікі закрануць такія тэмы, як кібербяспека, процідзеянне тэрарызму, наркатрафіку. Гэтыя пытанні патрабуюць дадатковай прапрацоўкі, лічыць ён.

"Мы вельмі зацікаўлены ва ўзаемадзеянні ў такіх сферах, як ІТ і лічбавая эканоміка, дзе ў вас набыты багаты вопыт і ёсць вельмі добрыя вынікі", - заявіў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў. Пры гэтым ён звярнуў увагу, што Беларусь раней зрабіла захады для развіцця гэтых сфер. Так, у канцы 2017 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт нумар 8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі", які стварае беспрэцэдэнтныя ўмовы для развіцця IT-галіны і дае сур'ёзныя канкурэнтныя перавагі краіне ў стварэнні лічбавай эканомікі. "Для нас, вядома, было б важна вывучыць бліжэй ваш вопыт і абмеркаваць падыходы ў гэтых напрамках, таму што за імі будучыня", - заўважыў Баляслаў Пірштук. Ён перакананы, што бакі маглі б знайсці агульныя падыходы ў гэтых пытаннях".

Віцэ-спікер у тым ліку расказаў, што беларускія спартсмены актыўна рыхтуюцца да Алімпійскіх гульняў-2018, якія пройдуць у Пхёнчхане ў хуткім часе, і маюць намер дастойна праявіць сябе на гэтым форуме.

У сваю чаргу Лі Вон Ук выказаў удзячнасць беларускаму боку за афіцыйнае запрашэнне наведаць краіну. Ён нагадаў, што апошні раз дэлегацыя Рэспублікі Карэя знаходзілася з візітам у Беларусі ў 2015 годзе. Парламентарый таксама выказаў надзею, што адносіны дзвюх краін будуць і далей развівацца па розных напрамках.-0-

Фота Раміля Насібуліна

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі