Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
07 верасня 2017, 09:27

Беларусь заклікае ПРААН удзяляць больш увагі рабоце з краінамі з сярэднім узроўнем даходу

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адным з прыярытэтных напрамкаў намаганняў ПРААН павінна стаць работа з краінамі з сярэднім узроўнем даходу. Аб гэтым заявіла часовы павераны Беларусі пры ААН Ірына Вялічка ў час адкрыцця ў штаб-кватэры арганізацыі ў Нью-Ёрку другой рэгулярнай сесіі выканаўчага савета Праграмы развіцця ААН/Фонду ААН у галіне народанасельніцтва/Упраўлення ААН па абслугоўванні праектаў (ПРААН/ЮНФПА/ЮНОПС), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Кіраўнік беларускай дэлегацыі выказала меркаванне наконт змястоўнага напаўнення праекта стратэгічнага плана ПРААН на 2018-2021 гады. Яна лічыць, што адным з прыярытэтных напрамкаў намаганняў ПРААН павінна стаць работа з краінамі з сярэднім узроўнем даходу. "Ірына Вялічка адзначыла, што правільнаму і адэкватнаму ўспрыманню гэтай катэгорыі дзяржаў у сістэме ААН па аказанні міжнароднай тэхнічнай дапамогі паслужыць распрацоўка комплекснай стратэгіі па супрацоўніцтве з імі. Яна абазначыла гатоўнасць Беларусі падключыцца да гэтага працэсу", - адзначылі ў ведамстве.

Часовы павераны Беларусі пры ААН абазначыла прыярытэтнасць праблематыкі Мэт устойлівага развіцця для Беларусі і прапанавала стварыць базу даных ААН аб дзеючых у дзяржавах-членах нацыянальных механізмах, адказных за выкананне мэт на нацыянальным узроўні. Ірына Вялічка таксама выказала надзею на захаванне бачнай і адчувальнай прысутнасці ПРААН у Беларусі і прадаўжэнне актыўнага ўзаемадзеяння з дзяржавай па пашырэнні нацыянальных інтарэсаў, у тым ліку пры выкананні Мэт устойлівага развіцця.

Прадстаўніца Беларусі высока ацаніла ролю ПРААН у аказанні садзейнічання краінам пры рэалізацыі праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі ў галіне развіцця. "Ірына Вялічка адзначыла зладжаны характар работы ПРААН і краінавай каманды ААН у Беларусі і выказала надзею, што рэарганізацыя сістэмы развіцця ААН не прывядзе ў выніку да збояў у рабоце органаў аператыўнай дзейнасці на краінавым узроўні і стварэння дадатковых задач для дзяржаў-рэцыпіентаў на месцах", - паведамілі ў прэс-службе МЗС.

На штогадовай сесіі выканаўчага савета ПРААН/ЮНФПА/ЮНОПС, членам якога з'яўляецца Беларусь, было прынята рашэнне аб пераносе тэрміну прыняцця стратэгічнага плана ПРААН на 2018-2021 гады з другой рэгулярнай сесіі на спецыяльную сесію ў лістападзе 2017 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі