Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь заклікае да захавання ўніверсальнасці сістэмы развіцця ААН і яе непалітызаванасці

Палітыка 13.11.2017 | 12:12
Выступае Валянцін Рыбакоў. Фота МЗС
Выступае Валянцін Рыбакоў. Фота МЗС

13 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь заклікае да захавання ўніверсальнасці сістэмы развіцця ААН і яе непалітызаванасці. На гэтым акцэнтаваў увагу Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў, выступаючы на брыфінгу генеральнага сакратара, прысвечаным пытанням рэарганізацыі сістэмы развіцця ААН, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Валянцін Рыбакоў абазначыў падыходы Беларусі да рэфармавання сістэмы развіцця і выказаў надзею, што работа па рэарганізацыі будзе нацэлена на адраснае вырашэнне праблемных аспектаў функцыянавання сістэмы. "Беларускі дыпламат заклікаў да захавання ўніверсальнасці сістэмы развіцця, яе непалітызаванага характару, а таксама вызначальнай ролі ўрадаў у выбары метадаў і сродкаў дасягнення мэт устойлівага развіцця ў сваіх дзяржавах", - падкрэслілі ў прэс-службе МЗС.

Ён адзначыў, што для Беларусі важнае значэнне мае тое, як пасля рэарганізацыі сістэма развіцця будзе функцыянаваць на краінавым узроўні, і акрэсліў найбольш актуальныя для рэспублікі пытанні.

Пастаянны прадстаўнік падкрэсліў, што рэформа такога важнага сегмента работы ААН, як развіццё, не павінна прывесці да збояў у рабоце краінавых офісаў і стварыць дадатковыя задачы і фінансавыя абцяжаранні для краін-рэцыпіентаў.

Валянцін Рыбакоў таксама сказаў, што Беларусь разлічвае: усе элементы праводзімай рэарганізацыі будуць заснаваны на прынцыпе адпаведнасці аператыўнай дзейнасці нацыянальным прыярытэтам дзяржаў-рэцыпіентаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Трэць жылля ў Беларусі будуецца для маючых патрэбу У студзені-кастрычніку 2017 года пабудавана 34,8 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 3 050,6 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля.