Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 снежня 2017, 09:04

Беларусь выступае за справядлівае і доўгатэрміновае ўрэгуляванне палесціна-ізраільскага канфлікту - МЗС

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Палесціны ў Беларусі Халедам Арыкатам пацвердзіў нязменнасць беларускай пазіцыі па пытанні ўрэгулявання палесціна-ізраільскага канфлікту і статусу Іерусаліма, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

На сустрэчы, якая адбылася 12 снежня, бакі абмеркавалі сітуацыю ў рэгіёне Блізкага Усходу ў сувязі з апошнімі падзеямі і заявамі сусветных лідараў. Андрэй Дапкюнас пацвердзіў нязменнасць беларускай пазіцыі па пытанні статусу Іерусаліма. Было падкрэслена, што Беларусь выступае за справядлівае і доўгатэрміновае ўрэгуляванне палесціна-ізраільскага канфлікту палітыка-дыпламатычнымі сродкамі на міжнародна-прававой аснове, уключаючы адпаведныя рэзалюцыі ААН.

Таксама абмеркаваны алгарытм узаемадзеяння МЗС, іншых дзяржустаноў Беларусі і пасольства Палесціны для развіцця супрацоўніцтва па ўсіх напрамках, у тым ліку ў гандлі, ахове здароўя, адукацыі і турызме. Для актывізацыі двухбаковых адносін дасягнута дамоўленасць садзейнічаць узаемнаму абмену візітамі прадстаўнікоў дзелавых колаў і ажыццяўляць пошук іншых механізмаў развіцця ўзаемавыгадных кантактаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі