Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
02 кастрычніка 2018, 12:28

Беларусь выступае за наданне новага імпульсу агульнаеўрапейскаму дыялогу па бяспецы - Андрэйчанка

2 кастрычніка, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Беларусь выступае за наданне новага імпульсу агульнаеўрапейскаму дыялогу па бяспецы. Аб гэтым сёння на адкрыцці асенняй сесіі заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў спікера, толькі аб'яднаўшы міжнародныя намаганні, можна забяспечыць больш справядлівае светаўладкаванне і вырашыць праблемы, якія накапіліся. "Менавіта гэта ідэя пакладзена ў аснову ініцыятывы Прэзідэнта Беларусі аб перазапуску хельсінкскага працэсу. Неабходна надаць новы імпульс агульнаеўрапейскаму дыялогу па пытаннях бяспекі, выпрацаваць комплекс мер па аднаўленні ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва ў свеце", - адзначыў спікер.

"Рэалізуючы міралюбівую шматвектарную знешнюю палітыку, Беларусь паслядоўна выбудоўвае раўнапраўныя і ўзаемавыгадныя адносіны з усімі краінамі як на Усходзе, так і на Захадзе. І наш прыклад паказвае, што адмова ад палітыкі санкцый і двайных стандартаў прыносіць відавочную выгаду ўсім удзельнікам міжнароднага дыялогу. Паляпшэнне адносін з Еўрасаюзам адкрыла новыя грані супрацоўніцтва не толькі для Беларусі, але і для нашых партнёраў", - звярнуў увагу старшыня Палаты прадстаўнікоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі