Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 студзеня 2018, 13:22

Беларусь вядзе перагаворы з шэрагам краін аб увядзенні бязвізавага рэжыму - Макей

11 студзеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь вядзе перагаворы з шэрагам краін аб увядзенні бязвізавага рэжыму. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей па выніках нарады ў Прэзідэнта Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта работа як прадаўжалася, так і прадаўжаецца. Кіраўніком дзяржавы на нарадзе даручана актывізаваць гэты працэс, таму, я думаю, мы можам у перспектыве чакаць заключэння новых пагадненняў. Ва ўсякім разе, з шэрагам краін такія перагаворы цяпер вядуцца", - сказаў Уладзімір Макей.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што ў мінулыя гады Беларусь заключыла пагадненні аб бязвізавых паездках па агульнаграмадзянскіх пашпартах з больш як 40 краінамі. Уладальнікі службовых і дыпламатычных пашпартоў без візы могуць наведаць яшчэ большую колькасць дзяржаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі