20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь вітае дамоўленасці, дасягнутыя Прэзідэнтам Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Інам і Старшынёй Дзяржаўнага савета Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Кім Чэн Ынам у час саміту ў Пхеньяне. Аб гэтым гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў Беларусі ў сувязі з правядзеннем міжкарэйскага саміту, паведамляе БЕЛТА.
"Поспех перагавораў быў забяспечаны дзякуючы волі лідараў і народаў дзвюх краін да дасягнення міжкарэйскага ўрэгулявання, забеспячэння стабільнасці і мірнага развіцця на Карэйскім паўвостраве", - адзначылі ў ведамстве.
У МЗС спадзяюцца, што вынікі перагавораў паслужаць добрай асновай для далейшага пашырэння кантактаў і ўзаемадзеяння паміж усімі зацікаўленымі бакамі.-0-