Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 верасня 2016, 19:55

Беларусь у 2017 годзе ўдзеліць асаблівую ўвагу развіццю супрацоўніцтва АДКБ з міжнароднымі арганізацыямі

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у перыяд старшынства ў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ў 2017 годзе мае намер удзяляць асаблівую ўвагу развіццю і павышэнню эфектыўнасці супрацоўніцтва АДКБ з міжнароднымі арганізацыямі, уключаючы ААН. Аб гэтым паведаміў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у ходзе нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін - удзельніц АДКБ, паведамляецца на афіцыйным сайце беларускага МЗС.

Міністры замежных спраў абмеркавалі пытанні знешнепалітычнага ўзаемадзеяння ў АДКБ, уключаючы калектыўныя дзеянні на бягучай 71-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН.

"Беларускі міністр прыцягнуў увагу калег да намечаных прыярытэтаў Беларусі ў перыяд старшынства ў АДКБ ў 2017 годзе. Уладзімір Макей адзначыў, што Беларусь мае намер удзяляць асаблівую ўвагу развіццю і павышэнню эфектыўнасці супрацоўніцтва АДКБ з міжнароднымі арганізацыямі, у тым ліку ААН", - гаворыцца ў паведамленні.

Міністры замежных спраў краін АДКБ абмеркавалі падрыхтоўку сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў арганізацыі ў Ерэване ў кастрычніку 2016 года і абмяняліся думкамі аб канкрэтных напрамках і формах знешнепалітычнага супрацоўніцтва ў інтарэсах арганізацыі і ўсіх яе дзяржаў - удзельніц.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі