Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 студзеня 2018, 16:31

Беларусь разлічвае стварыць механізм узаемадзеяння нацыянальных каардынатараў па МУР

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае стварыць механізм рэгулярнага ўзаемадзеяння нацыянальных каардынатараў па Мэтах устойлівага развіцця. Аб гэтым заявіў сёння намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас на сустрэчы з прадстаўнікамі замежнага дыпкорпуса па пытаннях арганізацыі ў Мінску першага рэгіянальнага форуму нацыянальных каардынатараў па МУР, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы разлічваем, што гэта мерапрыемства будзе не адзінкавым. Я падкрэсліваю: яно належыць не Беларусі, а ўсім нам - дзяржавам рэгіёна. І мы разлічваем, калі ўдасца выклікаць цікавасць з боку нацыянальных каардынатараў, можа, атрымалася б стварыць нейкі механізм каардынацыі дзейнасці нацыянальных каардынатараў па МУР", - сказаў Андрэй Дапкюнас.

Ён адзначыў, што такі механізм можа працаваць як на рэгіянальным узроўні, так і на глабальным, калі прыклад Еўропы і Цэнтральнай Азіі будзе заразлівы для іншых краін.

Першы рэгіянальны форум нацыянальных каардынатараў па Мэтах устойлівага развіцця плануецца правесці ў Мінску 21-22 лютага. Намеснік міністра канстатаваў, што беларускі бок, з'яўляючыся арганізатарам, атрымлівае значную колькасць станоўчых водгукаў на разасланыя запрашэнні. "Мы тлумачым гэту цікавасць унікальнасцю мерапрыемства з улікам і яго навізны, і запатрабаванасці ў якасці пляцоўкі для абмену вопытам", - растлумачыў дыпламат.

Чакаецца, што на форуме нацыянальныя каардынатары прадставяць свой вопыт, напрацоўкі і ўжо існуючыя рэкамендацыі або ўрокі па арганізацыі работы. "Абмеркаванне дасць магчымасць удзельнікам лепш зразумець агульныя праблемы, цяжкасці на шляху рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця і разгледзець стратэгічныя, інстытуцыянальныя, практычныя меры па іх пераадоленні", - дадаў Андрэй Дапкюнас.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі