Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 жніўня 2018, 09:42

Беларусь разлічвае на развіццё супрацоўніцтва з установамі ААН - Мацюшэўскі

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на развіццё супрацоўніцтва з установамі сістэмы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Васіля Мацюшэўскага з пастаянным каардынатарам ААН у Беларусі Іааннай Казана-Вішнявецкі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

"З моманту набыцця незалежнасці нашай дзяржавы гэтыя ўстановы паслядоўна ўдзельнічалі ў вырашэнні многіх сацыяльна-эканамічных, экалагічных, гуманітарных і іншых задач. Цяпер таксама ажыццяўляецца шэраг праграм, арыентаваных на нацыянальныя прыярытэты Беларусі. Упэўнены, што асновай далейшага плённага супрацоўніцтва Беларусі з установамі сістэмы ААН з'яўляецца захаванне прадстаўніцтвам ААН арыентацыі на нацыянальныя прыярытэты Беларусі", - падкрэсліў Васіль Мацюшэўскі.

Першы віцэ-прэм'ер прапанаваў абмеркаваць перспектывы супрацоўніцтва Беларусі з ААН у рэчышчы найбольш актуальных пытанняў міжнароднага парадку дня. "У першую чаргу прапаную зрабіць упор на тым, як механізмы міжнароднага партнёрства і садзейнічання, якія мае ААН, маглі б дапоўніць нацыянальныя намаганні Беларусі ў прыярытэтных галінах развіцця", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі