Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 кастрычніка 2015, 17:45

Беларусь разлічвае на хутчэйшую непасрэдную адмену ўсіх санкцый і нармалізацыю адносін з ЕС

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на хутчэйшую непасрэдную адмену ўсіх санкцый і нармалізацыю адносін з ЕС. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА заявіў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, каменціруючы інфармацыю аб рашэнні Еўрасаюза прыпыніць дзеянне санкцый супраць Беларусі.

"Разлічваем, што гэта рашэнне прывядзе да хутчэйшай непасрэднай адмены ўсіх санкцый і нармалізацыі адносін паміж Беларуссю і ЕС. Гэта адпавядае інтарэсам усіх бакоў", - заявіў Дзмітрый Мірончык.

Як паведамлялася, Савет ЕС прыняў рашэнне аб прыпыненні на 4 месяцы дзеяння замарозкі актываў і забароны на паездкі адносна 170 чалавек і трох кампаній у Беларусі. Адпаведная інфармацыя распаўсюджана прэс-службай гэтага еўрапейскага органа. Адзначаецца, што рашэнне прынята "ў кантэксце паляпшэння адносін паміж ЕС і Беларуссю".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі