Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 чэрвеня 2017, 18:36

Беларусь разглядае В'етнам як надзейнага і стратэгічна важнага партнёра - Андрэйчанка

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разглядае В'етнам як надзейнага і стратэгічна важнага партнёра, заявіў сёння старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з Прэзідэнтам В'етнама Чан Дай Куангам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы разглядаем Сацыялістычную Рэспубліку В'етнам як надзейнага і стратэгічна важнага партнёра", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка. Паводле яго слоў, дзве краіны звязваюць дружалюбныя адносіны яшчэ з часоў Савецкага Саюза. "З таго часу многае змянілася, але засталося самае галоўнае - цёплыя, даверныя адносіны з вашай краінай, і гэтыя адносіны Беларусь імкнецца ўсімі магчымымі спосабамі развіваць і ўмацоўваць", - заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

У прыватнасці, ён звярнуў увагу на актыўнае развіццё дыялогу на вышэйшым узроўні, а таксама з задавальненнем адзначыў поўнафарматнае сістэмнае ўзаемадзеянне паміж Нацыянальным сходам Беларусі і Нацыянальным сходам В'етнама. Уладзімір Андрэйчанка канстатаваў, што ў парламентах створаны групы дружбы, адбываецца рэгулярны абмен візітамі - і на ўзроўні спікераў, і на ўзроўні парламентарыяў.

Паводле слоў Уладзіміра Андрэйчанкі, створана грунтоўная дагаворна-прававая база - больш як 60 пагадненняў, у тым ліку міждзяржаўных, міжурадавых, міжведамасных. "Гэта значыць, існуюць неабходныя асновы для ўмацавання нашага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Таксама парламент Беларусі аператыўна ў мінулым годзе ратыфікаваў пагадненне аб зоне свабоднага гандлю паміж ЕАЭС і В'етнамам. Я думаю, усё гэта дало магчымасць у бягучым годзе нарасціць узаемны тавараабарот, ён у нас вырас за чатыры месяцы - каля 30 працэнтаў", - заўважыў спікер. Пры гэтым ён выказаў меркаванне, што краінам трэба будзе шмат працаваць, каб гэты паказчык павялічваць і далей.

У сваю чаргу Чан Дай Куанг прызнаўся, што рады наведваць Беларусь у год святкавання 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін дзвюх краін, адзначыўшы, што на працягу ўсіх гэтых гадоў кантакты паглыбляюцца. Прэзідэнт В'етнама перадаў Уладзіміру Андрэйчанку запрашэнне спікера Нацыянальнага сходу наведаць В'етнам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі