Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 кастрычніка 2016, 12:10

Беларусь разглядае ЦЕІ як платформу для дыялогу ў інтарэсах умацавання стабільнасці ў рэгіёне - Шэстакоў

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разглядае Цэнтральнаеўрапейскую ініцыятыву як платформу для дыялогу ў інтарэсах умацавання стабільнасці ў рэгіёне. Аб гэтым заявіў сёння намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шэстакоў на міжнароднай канферэнцыі "Агульнаеўрапейскія інтэграцыйныя працэсы: да агульнага бачання праз трансгранічную сінергію", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы разглядаем ЦЕІ як платформу для дыялогу і прагматычнага супрацоўніцтва паміж краінамі Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёвай Еўропы ў інтарэсах умацавання стабільнасці ў рэгіёне, - сказаў Яўген Шэстакоў. - Выкарыстанне патэнцыялу гэтай арганізацыі набывае асаблівую важнасць для ўстойлівага эканамічнага развіцця і пашырэння ўзаемасувязей на агульнаеўрапейскай прасторы".

У 2017 годзе Беларусь упершыню будзе старшынстваваць у Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятыве. "Асноўным тэматычным прыярытэтам беларускага старшынства ў ЦЕІ будзе сумяшчальнасць у шырокім разуменні гэтага тэрміна. Мы разумеем пад ім як развіццё інфраструктурных сувязей паміж краінамі аб'яднання ў сферы транспарту і энергетыкі, так і стварэнне сінергій, узаемадапаўняльных і эфектыўных механізмаў супрацоўніцтва паміж рознымі інтэграцыйнымі працэсамі, у якія ўключаны краіны - удзельніцы Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы", - расказаў намеснік міністра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі