Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 сакавіка 2017, 15:30

Беларусь разглядае ПА АБСЕ як важную пляцоўку для ўзаемавыгаднага міжпарламенцкага дыялогу - Макей

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разглядае ПА АБСЕ ў якасці важнай пляцоўкі для ўзаемавыгаднага міжпарламенцкага дыялогу. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 16 сакавіка на сустрэчы з дэлегацыяй Парламенцкай асамблеі АБСЕ на чале са старшынёй Асамблеі Крысцін Мутонен, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

"Уладзімір Макей адзначыў, што Беларусь разглядае ПА АБСЕ ў якасці важнай пляцоўкі для ўзаемавыгаднага міжпарламенцкага дыялогу па выпрацоўцы агульных падыходаў да ключавых пытанняў забеспячэння стабільнасці і бяспекі на прасторы АБСЕ. Ён пацвердзіў гатоўнасць МЗС да аказання ўсямернага садзейнічання ў правядзенні на высокім арганізацыйным і змястоўным узроўні маючай адбыцца сесіі Асамблеі ў Мінску", - паведамілі ў МЗС.

На сустрэчы бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця супрацоўніцтва Беларусі з АБСЕ і яе Парламенцкай асамблеяй, уключаючы пытанні падрыхтоўкі да правядзення ўпершыню ў Беларусі 26-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ. Яе плануецца правесці ў Мінску 5-9 ліпеня бягучага года.

У склад дэлегацыі таксама ўвайшлі генеральны сакратар ПА АБСЕ, яго намеснік і шэраг экспертаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі