Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
03 ліпеня 2018, 13:57

Беларусь ратыфікавала міжурадавае пагадненне з Кітаем аб бязвізавым рэжыме

3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь ратыфікавала міжурадавае пагадненне з Кітайскай Народнай Рэспублікай аб узаемным бязвізавым рэжыме для ўладальнікаў звычайных пашпартоў, паведамляе БЕЛТА.

Адпаведны закон афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, што сведчыць аб падпісанні дакумента Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. Палата прадстаўнікоў ратыфікавала пагадненне 27 чэрвеня, Савет Рэспублікі - 28-га.

Як паведамлялася 27 чэрвеня, кітайскі бок, паводле папярэдняй інфармацыі, плануе на працягу двух тыдняў выканаць неабходныя працэдуры па ратыфікацыі. Пагадненне ўступіць у сілу на працягу 30 дзён пасля выканання бакамі працэдур ратыфікацыі і ўзаемнага паведамлення адзін аднаму. Беларусы змогуць знаходзіцца ў Кітаі без візы да 30 дзён у адной паездцы, але не больш за 90 дзён у год. Такое ж правіла будзе дзейнічаць для кітайскіх грамадзян. Калі чалавек захоча заставацца ў краіне больш за 30 дзён або займацца навучальнай, прафесійнай дзейнасцю, трэба будзе атрымліваць спецыяльную візу. У бязвізавы рэжым закладзены прыватныя паездкі, бізнес-камандзіроўкі, турыстычныя паездкі.

Міжурадавае пагадненне аб узаемным бязвізавым рэжыме для ўладальнікаў звычайных пашпартоў было заключана 10 чэрвеня ў Цындаа ў час рабочага візіту Прэзідэнта Беларусі ў КНР. З падпісаннем дакумента Беларусь апынулася ў ліку нямногіх краін Еўропы, у якіх устаноўлены бязвізавы рэжым з Кітаем.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі