Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь рашуча асуджае ўдары па Сірыі

Палітыка 14.04.2018 | 10:11
Фота з архіва
Фота з архіва

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь рашуча асуджае ўдары, нанесеныя па тэрыторыі Сірыйскай Арабскай Рэспублікі 14 красавіка 2018 года. Аб гэтым гаворыцца ў заяве МЗС Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

"Тым самым сітуацыя ў Сірыі фактычна ператвараецца ў міждзяржаўны ўзброены канфлікт, які можа прывесці да далейшай некантралюемай эскалацыі, што выходзіць за рамкі рэгіёна", - адзначаецца ў заяве.

Беларусь заклікае ўсе ўцягнутыя бакі неадкладна спыніць прымяненне ваеннай сілы супраць іншых дзяржаў і шукаць шляхі ўрэгулявання канфліктаў мірнымі сродкамі за сталом перагавораў.

"Прымяненне забароненых відаў зброі масавага знішчэння не павінна заставацца без наступстваў. Аднак крокі ў адказ павінны грунтавацца на адназначных і правераных фактах і прымацца ў строгай адпаведнасці з нормамі міжнароднага права. Ні адзін з гэтых крытэрыяў не быў выкананы тымі, хто сёння нанёс удар па Сірыі", - заявілі ў МЗС.

Арганізацыя па забароне хімічнай зброі павінна мець магчымасць тэрмінова праверыць інфармацыю аб прымяненні хімічнай зброі ў Сірыі і далажыць вынікі расследавання Савету Бяспекі ААН.

"Лічым, што ўсім членам Савета Бяспекі ААН трэба прыкласці максімальныя намаганні для выканання ўскладзенай на іх міжнароднай супольнасцю задачы па аднаўленні і падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі", - адзначылі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Спецыяльныя віды зімовай тэхнікі У адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Беларусі ААТ "МТЗ" для падрыхтоўкі лыжаролерных трас выпусціла доследныя ўзоры ратрака ("Беларус МСУ-108"), снегаўшчыльнікавых машын ("Беларус МСУ-622"), лёдазалівачнай машыны ("Беларус МЛ-428").