Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь праводзіць адказную і міралюбівую знешнюю палітыку - Бердымухамедаў

Палітыка 30.03.2017 | 14:54
Гурбангулы Бердымухамедаў
Гурбангулы Бердымухамедаў

30 сакавіка, Ашхабад /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь праводзіць адказную і міралюбівую знешнюю палітыку. Аб гэтым Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў заявіў сёння на цырымоніі адкрыцця пасольства Беларусі ў Туркменістане, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь праводзіць адказную і міралюбівую знешнюю палітыку. Выступае паслядоўным прыхільнікам умацавання ролі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, выканання норм міжнароднага права і стварэння эфектыўных механізмаў партнёрства і ўзаемадзеяння", - сказаў Гурбангулы Бердымухамедаў.

Менавіта таму, падкрэсліў Прэзідэнт, голас Беларусі аўтарытэтна гучыць з трыбун міжнародных арганізацый і карыстаецца падтрымкай і разуменнем.

Адносна двухбаковага супрацоўніцтва ён адзначыў, што Беларусь і Туркменістан вядуць прадметны і мэтанакіраваны дыялог па розных напрамках: у гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, гуманітарнай, адукацыйнай, навуковай, культурнай і спартыўнай сферах. "Яго адметнымі рысамі з'яўляюцца глыбокая і ўзаемная павага, раўнапраўе, узаемнае разуменне велізарных перспектыў супрацоўніцтва, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Работа пасольстваў і ў Ашхабадзе, і ў Мінску заўсёды будзе падпарадкавана нашай галоўнае мэце - умацаванню адносін дружбы і ўзаемаразумення паміж краінамі, развіццю ўзаемавыгаднага, эфектыўнага, дзелавога партнёрства".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Гандаль у святочныя дні Магазінам Мінска з 15 снежня па 15 студзеня рэкамендавана працаваць без закрыцця на рамонт і санітарны дзень.