Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 жніўня 2017, 15:58

Беларусь прадставіла ў ААН праект рэзалюцыі аб забароне вытворчасці зброі масавага знішчэння

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік начальніка ўпраўлення міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі Міністэрства замежных спраў Беларусі Мікалай Аўсянка ў час пленарнага пасяджэння Канферэнцыі ААН па раззбраенні прадставіў зыходны праект рэзалюцыі Генасамблеі ААН "Забарона распрацоўкі і вытворчасці новых відаў зброі масавага знішчэння і новых сістэм такой зброі: даклад Канферэнцыі па раззбраенні". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

"Рэзалюцыя накіравана на развіццё ідэі прадухілення гонкі ўзбраенняў і стварэнне механізма раззбраення, які можа быць запушчаны ў выпадку крытычнай сітуацыі", - расказалі ў ведамстве.

У МЗС падкрэслілі, што Беларусь традыцыйна выступае аўтарам гэтай рэзалюцыі і на трохгадовай аснове ўносіць яе на разгляд першага камітэта Генеральнай Асамблеі ААН. Прыняцце чарговай беларускай рэзалюцыі адбудзецца на 72-й сесіі Генасамблеі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі