Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 красавіка 2018, 09:25

Беларусь нацэлена на паслядоўнае развіццё адносін з Арменіяй - Андрэйчанка

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь нацэлена на паслядоўнае развіццё адносін з Арменіяй. Аб гэтым 12 красавіка ішла размова на сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі са старшынёй парламента Арменіі Ара Баблаянам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

На сустрэчы было падкрэслена, што Беларусь нацэлена на паслядоўнае і доўгатэрміновае развіццё цесных адносін з Арменіяй ва ўсіх сферах. "І ў гэтых мэтах неабходна актыўна выкарыстоўваць усе інструменты парламенцкай дыпламатыі, уключаючы дзейнасць беларуска-армянскай міжпарламенцкай камісіі па супрацоўніцтве, чарговае пасяджэнне якой пройдзе ў Беларусі і будзе прымеркавана да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што Беларусь - важны гандлёвы партнёр Арменіі. Нягледзячы на эканамічныя складанасці апошніх гадоў, у 2017 годзе дзвюм краінам удалося пераадолець тэндэнцыю зніжэння і вярнуцца да паступовага росту тавараабароту. За мінулы год ён склаў $42,7 млн, павялічыўшыся на 33 працэнты да ўзроўню 2016 года. Вынікі студзеня 2018-га дэманструюць рост тавараабароту амаль на 9 працэнтаў да ўзроўню студзеня 2017 года.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў выказаў упэўненасць, што развіццю супрацоўніцтва будзе садзейнічаць рэалізацыя новых узаемавыгадных праектаў у сферах прамысловасці і вытворчай кааперацыі, здабычы карысных выкапняў, сельскай гаспадаркі, энергетыкі, інфармацыйных тэхналогій, адукацыі, аховы здароўя і іншых. "Гэта пастаўка ў Арменію беларускай тэхнікі, забеспячэнне яе фінансава-крэдытнай падтрымкі. Размова ідзе аб мадэрнізацыі сеткі гарадскога пасажырскага транспарту і ліфтавай гаспадаркі Ерэвана і іншых гарадоў Арменіі, стварэнні СП і рэалізацыі сумесных праектаў па выпуску і прасоўванні канкурэнтаздольнай і запатрабаванай прадукцыі на рынкі трэціх дзяржаў, перш за ўсё ЕАЭС, Ірана і ЕС, з якім Арменія падпісала ў канцы мінулага года Пагадненне аб усёабдымным і пашыраным партнёрстве", - растлумачылі ў прэс-службе.

"Рэалізацыя сумесных праектаў будзе садзейнічаць нарошчванню прамых кантактаў паміж рэгіёнамі Беларусі і Арменіі, вырашэнню пытанняў занятасці і павышэнню рэальных даходаў насельніцтва і, што самае важнае, росту дабрабыту грамадзян і эканамічнага развіцця дзяржаў", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Акрамя эканомікі вялікі інтарэс мае развіццё супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы, у тым ліку ў галіне адукацыі, медыцыны, навукі, культуры, спорту, турызму. Старшыня Палаты прадстаўнікоў запэўніў калегу, што Беларусь будзе рада армянскім удзельнікам і гасцям Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", конкурсу песні "Дзіцячае Еўрабачанне - 2018", II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе і Чэмпіянату свету па хакеі з шайбай у 2021 годзе і іншых міжнародных культурных і спартыўных мерапрыемстваў.

Спікеры асабліва падкрэслілі, што двухбаковыя міжпарламенцкія адносіны знаходзяцца на высокім узроўні.

Беларуская парламенцкая дэлегацыя пад кіраўніцтвам старшыні Палаты прадстаўнікоў 12-13 красавіка прымае ўдзел у мерапрыемствах МПА СНД і ПА АДКБ у Санкт-Пецярбургу.

У Думскай зале Таўрычаскага палаца 13 красавіка пройдзе 47-е пленарнае пасяджэнне Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД. Асноўная тэма пасяджэння - "Міжкультурны дыялог краін Садружнасці: стан, перспектывы і прававое забеспячэнне" - прысвечана Году культуры ў Садружнасці.

У парадак дня пасяджэння ўключаны праект Канвенцыі аб захаванні культурнай спадчыны дзяржаў - удзельніц СНД, праекты мадэльных законаў "Аб сумесных даследаваннях і кааперацыі ў распрацоўках і вытворчасці інавацыйнай прадукцыі (паслуг)", "Аб ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, прасочвальнасці сельскагаспадарчых жывёл, ідэнтыфікацыі і прасочвальнасці прадуктаў жывёльнага паходжання", "Аб дзейнасці студэнцкіх атрадаў".

Увазе парламентарыяў будзе таксама прадстаўлены праект мадэльнага Кодэкса аб культуры для краін СНД, асновай для распрацоўкі якога паслужыў Кодэкс Беларусі аб культуры.

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі МПА СНД па навуцы і адукацыі, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк прадставіць сваім калегам праекты мадэльных законаў "Аб экспертызе і экспертнай дзейнасці", "Аб дашкольнай адукацыі", а таксама праект рэкамендацый аб атэстацыі навуковых, у тым ліку навукова-педагагічных, работнікаў вышэйшай кваліфікацыі.

Старшыня Пастаяннай камісіі МПА СНД па вывучэнні вопыту дзяржаўнага будаўніцтва і мясцовага самакіравання, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Леанід Цупрык даложыць парламентарыям краін Садружнасці аб праектах мадэльных законаў "Аб дзяржаўнай грамадзянскай і муніцыпальнай службе" і "Аб дакументах стратэгічнага прагназавання і планавання".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі